Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Расея зьбіраюцца штогод праводзіць форум памежных рэгіёнаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 18.12.2017 06:12
«Гэта дазволіць нам лепш зразумець сытуацыю, як яна складваецца ў прыгранічных тэрыторыях», - заявіў сьпікер Дзярждумы РФ Валодзін.
МаскваМаскваpixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь і Расія будуць штогод праводзіць форум памежных тэрыторыяў дзеля інтэнсыфікацыі дзелавога супрацоўніцтва. Такое рашэньне было прынятае 16 сьнежня на пасяджэньні 53-й сэсіі Парлямэнцкага сходу Беларусі й Расеі ў Бранску – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

Форум будзе па чарзе праходзіць у Беларусі й Расеі. Як падкрэсьліў сьпікер расейскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, правядзеньне такога форуму «дазволіць нам лепш зразумець сытуацыю, як яна складваецца ў прыгранічных тэрыторыях».

«Падрыхтаваўшы такі форум, мы маглі б зразумець, якія рашэньні трэба ініцыяваць для таго, каб нашы адносіны ўмацоўваліся, для таго, каб мы ўсё больш збліжалі заканадаўства, каб больш актыўна разьвіваліся інтэграцыйныя сувязі», – цытуе словы Валодзіна інфармагенцтва ТАСС.

Прадугледжваецца, што ў форуме будуць прымаць удзел заканадаўцы дзвюх краінаў розных узроўняў, экспэрты, прадстаўнікі бізнэсу, кіраўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт