Беларуска заняла трэцяе месца ў сусьветным конкурсе прыгажосьці
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
17.12.2017 13:42
У «Місіс Сьвету» удзельнічаюць ня юныя незамужнія дзяўчаты, а жонкі й маці, якія рэалізавалі сябе ў кар'еры.
instagram.com/fraureut
Беларуска Дарʼя Рэўт заняла трэцяе месца на конкурсе «Місіс Сьвету 2017» – перадае партал TUT.BY. Конкурс прыгажосьці, якія сабраў прадстаўніцаў 35 краінаў, прайшоў у Ёханэсбургу ў Паўднёваафрыканскай рэспубліцы.
У адрозьненьне ад большасьці конкурсаў прыгажосьці, «Місіс Сьвету» зьбірае ня юных незамужніх дзяўчат мадэльных парамэтраў, а жонак і матуль, якія рэалізавалі сябе ў карʼеры. Беларусь прадстаўляла Дарʼя Рэўт – рэдактар часопіса Famous і мама чатырохгадовага сына Марка.
Па спэцыяльнасьці Дарʼя настаўніца рускай і беларускай мовы й літаратуры. У гэтым годзе на фэстывалі Taste of Minsk Дарʼя рэалізавала праект інтэграцыі ў сацыяльную сераду семʼяў бежанцаў з Аўганістана і Ўкраіны.
Па рашэньні журы Беларусь атрымала трэцяе месца, а Дарʼя Рэут стала другой віцэ-місіс. Першай віцэ-місіс назвалі прадстаўніцу Коста-Рыкі, а карона пераможцы дасталася ўдзельніцы з Ганконгу.
Tut.by/ап
instagram.com/fraureut