У Оршы зарэгістраваны кандыдат ад неіснуючай партыі
Лібэралізм аршанскай раённай камісіі сумяшчаўся зь няўважлівасьцю яе сябраў.
Аршанская раённая камісія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 скліканьня 15 сьнежня правяла сваё апошняе паседжаньне па рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў.
Да пытаньня камісія паставілася даволі лібэральна - зарэгістраваны былі амаль усе ініцыятыўныя групы. Толькі ў адным выпадку камісія прагаласавала супраць рэгістрацыі, бо сам кандыдат памёр літаральна за некалькі дзён да рэгістрацыі.
Але лібэралізм камісіі сумяшчаўся зь няўважлівасьцю яе сябраў. Так, па акрузе №36 была зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэньні кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства „Радуньскае” Сьвятаслава Чэрнікава.
Камісія не пабачыла ў яе дакумэнтах нічога, што дало б падставы для адмовы ў рэгістрацыі й прагаласавала адзінагалосна. Хоць кандыдат указаў сваю партыйнасьць як „сябра партыі „Белая Русь””.
Толькі пасьля таго, як на гэты момант зьвярнулі ўвагу назіральнікі кампаніі „Правабаронцы за свабодныя выбары”, сябры камісіі зьвярнулі ўвагу, што такой партыі ў краіне не існуе. Але ня сталі мяняць сваё рашэньне, паабяцаўшы разабрацца ў гэтым пытаньні.
spring96.org/аз