Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні ўрачыста адкрылі шыльду Тадэвушу Касьцюшку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.12.2017 16:07
Генэральны консул Польшчы ў Горадні прамаўляў на адкрыцьці па-польску, а прадстаўнік абласной улады - па-беларуску.
Тадэвуш КасьцюшкаТадэвуш КасьцюшкаKarl Gottlieb Schweikart/Wikimedia Commons/CC

15 сьнежня ў Горадні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай шыльды ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі. Памятная табліца ўсталяваная ў гарадзенскім Фарным касьцёле.

Удзел у адкрыцьці шыльды ўзялі прадстаўнікі консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні, у тым ліку Генэральны консул Яраслаў Ксёнжэк, прадстаўнік Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі, гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і іншыя прадстаўнікі мясцовага каталіцкага духавенства. Адкрыцьцю шыльды папярэднічала ўрачыстая імша.

Першая шыльда ў гонар Касьцюшкі на сьцяне катэдральнага касьцёлу зьявілася больш за сто гадоў таму. Якраз насупраць яе цяпер устанавілі яшчэ адну табліцу з тэкстам па-польску й па-беларуску.

Генэральны консул Польшчы ў Горадні Яраслаў Ксёнжэк прамаўляў на адкрыцьці па-польску, а прадстаўнік абласной улады Аляксандр Вярсоцкі па-беларуску.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт