Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь стала бліжэй да ўступленьня ў СГА

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.12.2017 14:37
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый МірончыкПрэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончыкфота: МЗС Беларусі

Беларусь прасунулася ў перамоўным працэсе па пытаньні далучэньня да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Пра гэта паведаміў 14 сьнежня прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрый Мірончык.

Ён адзначыў, што 13 сьнежня завяршыўся візыт у Аргентыну дэлегацыі Беларусі, у склад якой увайшлі першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, першы намесьнік міністра эканомікі Дзьмітрый Круты й намміністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Ала Ламакіна, для ўдзелу ў 11-й міністэрскай канфэрэнцыі СГА.

На палях канфэрэнцыі дэлегацыя правяла сустрэчы й перамовы з прадстаўнікамі Канады, краін ЭЗ, ЗША, Бразыліі, Швэйцарыі, Кітая, Аргентыны і Ўкраіны. Былі падпісаныя пратаколы аб завяршэньні перамоў па доступе на рынак тавараў з Сальвадорам і Гватэмалай. У выніку агульная колькасьць падпісаных пратаколаў дасягнула 16-і. Таксама атрымалася дасягнуць прынцыповай згоды аб завяршэньні перамоваў з кітайскім Тайбэем. Працэдура падпісаньня пратаколу зь ім намечаная на студзень 2018 году.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт