Logo Polskiego Radia
Print

БЧ прызначыла дадатковы цягнік у Львоў на навагоднія сьвяты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2017 19:47
У пэрыяд зімовых сьвятаў у міжнародных зносінах дадаткова прызначана 7 пар цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах.
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня фота: Беларуская чыгунка

На навагоднія сьвяты Беларуская чыгунка пусьціць дадатковы цягнік зь Менска ў Львоў. Ён будзе рабіць прыпынак у Баранавічах і яшчэ ў 8 населеных пунктах на тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны, паведамілі сёньня ў прэс-цэнтры БЧ.

Як вынікае з паведамленьня, зь Менска цягнік будзе адпраўляцца 28 сьнежня ў 17:38. У Львоў ён прыбудзе праз 12 гадзін – у 05:32. Цягнік № 461 будзе спыняцца ў Стоўбцах, Баранавічах, Ганцавічах, Лунінцы, Прыпяці, Гарыні, Удрыцку, Мілячах і Здалбунаве.

У адваротным кірунку цягнік адправіцца са Львова 29 сьнежня 17:20. Прыбыцьцё ў Менск заплянаванае на 09:21 30 сьнежня.

Усяго ў пэрыяд калядных і навагодніх сьвятаў у міжнародных зносінах дадаткова прызначана 7 пар цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах, адзначылі ў БЧ.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт