Лукашэнка распавёў, што яго папракаюць у «мяккай беларусізацыі»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        13.12.2017 14:08
                    
                                 
                
                
                    «Слухайце, мне што, германізацыю тут наладзіць?».
                
                
                    
                        
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Аляксандр Лукашэнка распавёў, што яго папракаюць у «мяккай беларусізацыяй».
13 сьнежня кіраўнік дзяржавы выступіў на II зьезьдзе навукоўцаў Беларусі. У сваёй прамове ён выказаўся наконт таго, што нацыю аб’ядноўваюць яе традыцыі й гісторыя. Паводле слоў Лукашэнкі, патрэбныя новыя формы прапаганды беларускай культуры й навукі, і яны павінны быць цікавыя й займальныя.
У той жа час кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў Расеі ёсьць «дзеячы», якія не разумеюць падзей у Беларусі. «Мяне ў чым папракаюць? – кажа Аляксандр Лукашэнка. – Што я ў Беларусі наладзіў мяккую беларусізацыю. Слухайце, мне што, германізацыю тут наладзіць?».
Лукашэнка лічыць, што беларускія навукоўцы павінны больш актыўна папулярызаваць сваю краіну ў сьвеце.
эўрарадыё/вс