Logo Polskiego Radia
Print

Наземны грамадзкі транспарт у навагоднюю ноч будзе хадзіць да 5-й раніцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.12.2017 12:27
Расклад руху грамадзкага транспарту ў навагоднюю ноч зьявіцца на сайце Менсктранса.
Тралейбус МАЗ-103Т на вуліцах МенскаТралейбус МАЗ-103Т на вуліцах Менскаcommons.wikimedia.org/Public Domain

У навагоднюю ноч грамадзкі транспарт у Менску будзе хадзіць паводле спэцыяльнага раскладу. Інтэрвалы руху будуць ня болей за 20 хвілін.
Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі паведаміў Аляксандр Капцюх, начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».
Наземны транспарт будзе хадзіць з улікам раскладу працы месцаў гуляньня – да 5-й гадзіны раніцы 1 студзеня. Мэтро закрыецца а 4-й гадзіне раніцы. Толькі тры станцыі – «Няміга», «Купалаўская» й «Кастрычніцкая» – будуць прымаць пасажыраў да 4.30.
Расклад руху грамадзкага транспарту ў навагоднюю ноч зьявіцца на сайце Менсктранса.
Паводле Аляксандра Капцюха, актуальная інфармацыя таксама будзе зьяўляцца на электронным табло, якімі абсталяваная большасьць канцавых прыпынкаў.
У іншыя сьвяточныя дні грамадзкі транспарт у сталіцы будзе хадзіць паводле раскладу выходнага дня.
эўрарадыё/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт