Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі стартуе дабрачынная навагодняя акцыя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.12.2017 18:05
Яе ўдзельнікамі стануць больш за 15 тысяч дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў.
Foto: pixabay.com/CC0

Акцыя «Нашы дзеці» пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны і будзе доўжыцца да 10 студзеня 2018 года. Яе ўдзельнікамі стануць больш за 15 тысяч дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, чые бацькі загінулі пры выкананьні службовых абавязкаў.

У рамках акцыі адбудуцца сьвяточныя навагоднія паказы для дзяцей. Сьвяты арганізуюць ва ўсіх малых і вялікіх населеных пунктах краіны. У Менску пройдзе галоўная ялінка краіны, калі ў Палацы Рэспублікі зьбяруцца 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Рыскай беларускай школы, беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні.

Да правядзеньня акцыі ўлады плянуюць падключыць усё грамадзтва: пачынаючы з міністэрстваў ды ведамств, па грамадзкія аб'яднаньні ды фізычныя асобы. Любы жадаючы можа аказваюць дапамогу ў правядзеньні навагодніх сьвят праз ахвяраваньні.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт