Logo Polskiego Radia
Print

Менскія праграмісты стварылі сэрвіс для беларускамоўных

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.12.2017 16:23
Прыкладаньне дапамагае знайсьці месца, дзе шчыра рады беларускамоўным.
Foto: say.by

Ідзецца пра новы сайт Say.by, што запрацаваў у лістападзе. У яго ёсьць і мабільнае прыкладаньне. Гэты сэрвіс адразу пытаецца вашу геалякацыю і прапануе ўсе месцы непадалёку, якія падтрымліваюць беларускую мову, дзе могуць адказаць па-беларуску.

Акрамя таго, тут пазначаныя месцы, дзе беларускамоўным наведнікам прапануюць зьніжкі за мову. Гэтыя пункты на мапе маюць дадатковую зорачку, таму арыентавацца вельмі проста.

Цяпер на сайце сабраныя амаль 100 месцаў, дзе падтрымліваюць беларускую мову. Яны падзеленыя на разьдзелы: ежа, паліва, адукацыя, аўтатранспарт, турызм і забавы, прыгажосьць і здароўе ды інш..

Стваральнікі зацікаўленыя ў тым, каб разьвіваць і насычаць сэрвіс. Ім патрэбныя людзі ў каманду, якія б маглі дапамагаць пашыраць мапу беларускамоўных кропак па ўсёй Беларусі.

Паводле «Наша Ніва»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт