Logo Polskiego Radia
Print

Намесьніца старшыні Сэнату ўшанавала памяць Пілсудзкага ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.12.2017 15:33
Марыя Коц усклала кветкі пад памятнай дошкай у гонар польскага маршала.
Маршал Польшчы Юзэф Пілсудзкі наведвае дзіцячае аддзяленьне аднаго са шпіталяў, першая палова 1920-х гадоўМаршал Польшчы Юзэф Пілсудзкі наведвае дзіцячае аддзяленьне аднаго са шпіталяў, першая палова 1920-х гадоўNarodowe Archiwum Cyfrowe/Public Domain

Віцэ-старшыня польскага Сэнату (вышэйшай палаты парлямэнту) Марыя Коц усклала кветкі пад памятнай дошкай у гонар маршала Юзэфа Пілсудзкага (Józef Piłsudski). У богаслужэньні ў касьцёле ды ўрачыстасьці прымалі ўдзел прадстаўнікі польскіх арганізацый ды польскіх дыпляматычных устаноў у Беларусі.

Памятная дошка ў гонар Пілсудзкага ў Войстаме Гарадзенскай вобласьці – гэта адзіны памятны знак Ю. Пілсудзкага ў Беларусі.

Дошка была знойдзеная 10 гадоў таму падчас рамонту касьцёла Сьвятой Тройцы. Пробашч мясцовай парафіі ксёндз Уладзіслаў Сурвіла паведаміў, што дошка ў міжваенны пэрыяд знаходзілася ў мясцовай школе, збудаванай за сродкі маршала Пілсудзкага. Тады мясцовасьць была ў межах Другой Рэчы Паспалітай.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт