Паявілася новае чыгуначнае спалучэньне паміж Менскам і Варшавай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        10.12.2017 14:13
                    
                                 
                
                
                    Яно нашмат таньнейшае, чым падарожжа на іншым цягніку ці самалёце.
                
                
                    
                        
Цягнік. Ілюстрацыйны здымак.Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня пачало дзейнічаць новае чыгуначнае спалучэньне Менск-Варшава. Дзякуючы новаму цягніку можна будзе дабрацца зь беларускай сталіцы ў польскую і наадварот за прыкладна 8 гадзін. Новае спалучэньне зьяўляецца ініцыятывай абедзьвюх чыгунак. Польскія вагоны едуць да Берасьця, дзе пасажыры праходзяць памежны кантроль і перасядаюць у беларускі цягнік.
Беларускія СМІ зьвяртаюць увагу, што новае спалучэньне нашмат таньнейшае, чым падарожжа на іншым цягніку ці самалёце. Білет з Менску ў Варшаву каштуе 41 рубель.
Віцэ-старшыня Сэнату Марыя Коц, якая знаходзіцца з візытам у Беларусі, кажа, што гэта вельмі практычнае, таннае і хуткае спалучэньне.
М. Коц: На маю думку, гэта вялікая выгода для нашых суайчыньнікаў, якія змогуць зь Менску, зь Берасьця паехаць у Варшаву. Таксама зручна будзе падарожнічаць беларусам, якія захочуць наведаць Польшчу з турыстычнымі мэтамі.
ІАР ПР/нг