Пасольства Беларусі ў Ізраілі прадоўжыць работу ў Тэль-Авіве
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.12.2017 15:01
Мірончык: Статус Ерусаліма павінна вырашацца ў фармаце прамых перагавораў усіх бакоў.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Пасольства Беларусі ў Ізраілі прадоўжыць работу ў Тэль-Авіве
Мірончык: Статус Ерусаліма павінна вырашацца ў фармаце прамых перагавораў усіх бакоў.
Пасольства Беларусі ў Ізраілі прадоўжыць работу ў Тэль-Авіве. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
Пытаньне пераводу беларускай загранустановы можа разглядацца ва ўвязцы са знаходжаньнем узаемапрымальнага рашэньня па канчатковым статусе Ерусаліма.
„Зыходзім з таго, што гэта пытаньне павінна вырашацца ў фармаце прамых перагавораў усіх бакоў, на існуючай міжнароднай прававой аснове, у поўнай адпаведнасьці зь дзеючымі рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН і раней заключанымі пагадненьнямі”, - дадаў Дзьмітрый Мірончык.
Як паведамлялася, надоечы ЗША прызналі Ерусалім сталіцай Ізраіля.
Рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа не падзялілі лідары шэрага эўрапейскіх краін. Прадстаўнікі арабскіх краін строга раскрытыкавалі яго рашэньне. Яны асьцерагаюцца, што ініцыятыва ЗША прывядзе да зрыву мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. У Турцыі пасьля заявы Трампа пачаліся акцыі пратэсту.
belta.by/аз
Пасольства Беларусі ў Ізраілі прадоўжыць работу ў Тэль-Авіве. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
Пытаньне пераводу беларускай загранустановы можа разглядацца ва ўвязцы са знаходжаньнем узаемапрымальнага рашэньня па канчатковым статусе Ерусаліма.
„Зыходзім з таго, што гэта пытаньне павінна вырашацца ў фармаце прамых перагавораў усіх бакоў, на існуючай міжнароднай прававой аснове, у поўнай адпаведнасьці зь дзеючымі рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН і раней заключанымі пагадненьнямі”, - дадаў Дзьмітрый Мірончык.
Як паведамлялася, надоечы ЗША прызналі Ерусалім сталіцай Ізраіля.Рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа не падзялілі лідары шэрага эўрапейскіх краін. Прадстаўнікі арабскіх краін строга раскрытыкавалі яго рашэньне. Яны асьцерагаюцца, што ініцыятыва ЗША прывядзе да зрыву мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. У Турцыі пасьля заявы Трампа пачаліся акцыі пратэсту.
belta.by/аз