Logo Polskiego Radia
Print

У Палаце прадстаўнікоў зьявіцца рабочая група па справах беларусаў замежжа

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.12.2017 16:14
У склад камісіі ўвойдуць дэпутаты Ігар Марзалюк і Алена Анісім
house.gov.by

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зьявіцца рабочая група па справах беларусаў замежжа. Рашэньне яе сфармаваць дэпутаты прынялі 7 сьнежня – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

Рабочую групу ўзначаліць старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры й навуцы, гісторык Ігар Марзалюк. У яе склад таксама ўвойдуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольга Папко, Валянціна Ражанец і старшыня «Таварыства беларускай мовы ім. Францішка Скарыны» Алена Анісім. Да іх таксама далучацца сябры Савета Рэспублікі.

Працоўная група створаная ў рамках рэалізацыі закону «Аб беларусах замежжа», прынятым у 2014 годзе. Закон быў падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам культуры. Дакумэнт рэгулюе парадак аднясеньня асобаў да беларусаў замежжа, а таксама рэглямэнтуе меры іх дзяржаўнай падтрымкі.

belapan.com/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт