Беларускі ўрад ставіць на ІТ
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.12.2017 14:34
Прыняты лібэральны дэкрэт аб лічбавай эканоміцы.
Адным з драйвэраў эканамічнага росту ў 2018 годзе стане ІТ-сектар.
Прэсавая служба беларускага ўрада паведаміла, што прыняты праект дэкрэт «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», які прадугледжвае максымальна спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця тэхналёгій крыптавалют. Заканадаўчы акт скіраваны на разгляд прэзыдэнта.
Раней міністэрства эканамічнага блёка і Нацбанк з асьцярожнасьцю выказваліся аб крыптавалютах, але экспэрты адзначаюць, што цяперашняя рэдакцыя дакумэнта дазваляе ўвесьці іх у прававое поле з улікам інтарэсаў усіх зацікаўленых устаноў.
Таксама Рада міністраў Беларусі паведаміла, што за бягучы год выкананыя 5 з 7 ключавых паказчыкаў эфэктыўнасьці работы ўрада і Нацбанка. Забясьпечаны рост прамысловай вытворчасьці, зьніжаныя запасы гатовай прадукцыі, вырасьлі рэальныя зарплаты. Па выніках студзеня-кастрычніка 2017 года ВУП вырас на 2% пры прагнозе і мэтавай задачы на 2017 г. 1,7%.
Паводле TUT.BY/Наша Ніва/юл