У Беларусі растуць заробкі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.12.2017 16:12
Цягам бліжэйшых месяцаў улады хочуць падняць выплаты да 500 даляраў на месяц.
Foto: pixabay.com/CC0
У студзені–верасьні 2017 году месячны даход хатняй гаспадаркі склаў 1026 рублёў. Зьвесткі апублікаваў Белстат.
Статыстычнае ведамства палічыла, што такі даход складаецца з грашовых заробкаў, прадуктаў харчаваньня з асабістай гаспадаркі, атрыманых льгот і выплат. У выніку ў 2017-м годзе гаспадаркі ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу мелі 1096,3 рубля рэсурсаў, у сельскіх населеных пунктах – 843,4 рубля.
Зь гэтага даходу беларускія сем'і выдаткоўваюць у сярэднім 965,2 рублі, 76,5% выдаткаў ідзе на спажывецкія расходы.
Пры гэтым рэальныя даходы беларусаў нарэшце перасталі падаць пасьля амаль трох гадоў скарачэньня. У 2018 годзе заробкі беларусаў павінны яшчэ вырасьці. Аляксандар Лукашэнка даручыў даручаў давесьці заробак у Беларусі да 1000 рублёў у ІІ квартале 2018 году.
Паводле Радыё «Свабода»/юл