У Беларусі 60% аб'ектаў грамадзкага харчаваньня забраніраваныя на Новы год
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2017 13:05
Кошт вагаецца ад 30 рублёў на чалавека й вышэй, а ў навагоднюю ноч – ад 70 рублёў і вышэй.
pixabay.com/Public Domain CC0
Больш за 60% абʼектаў грамадзкага харчаваньня забраніраваныя для правядзеньня пераднавагодніх і навагодніх мерапрыемстваў, паведаміла 5 сьнежня начальнік упраўленьня гандлю, прамысловага й аграпрамысловага комплексу Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю Віялета Бразоўская.
«Кошт вагаецца ад 30 рублёў на чалавека й вышэй, а ў навагоднюю ноч – ад 70 рублёў і вышэй у залежнасьці ад заплянаваных мерапрыемстваў», – сказала яна.
Некаторыя абʼекты сталі прымаць заказы яшчэ ў кастрычніку.
Віялета Бразоўская адзначыла, што працягвае дзейнічаць норма пастановы Мінгандлю ад 29 лютага 2008 года №7 аб тым, што не дапускаецца ўстанаўліваць для наведвальнікаў абʼектаў грамадзкага харчаваньня мінімальнага кошту заказу.
белта/тэлеграф/вс