Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адзначаюць 100-годзьдзе БХД

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2017 13:26
Сустрэчы прайшлі, між іншым, у родных вёсках Станкевіча, Лісоўскага, Гадлеўскага.
лідар БХД Павал Севярынецлідар БХД Павал Севярынецаўтар Я. Іванюк

У Беларусі адзначаюць 100-годзьдзе БХД
Сустрэчы прайшлі, між іншым, у родных вёсках Станкевіча, Лісоўскага, Гадлеўскага.
У Арлянятах, Карандах, Жодзішках, дзе нарадзіліся ці працавалі лідары гістарычнай БХД Адам Станкевіч, Адам Лісоўскі й Вінцэнт Гадлеўскі, а таксама Гальшанах, на радзіме Язэпа Германовіча, прайшлі сустрэчы ды прэзэнтацыі да 100-годзьдзя БХД.
Менск у дэлегацыі прадстаўлялі сустаршыня БХД Павел Севярынец, рэжысэр Аляксей Туровіч ды бізнэсовец Алесь Мазанік.
У Арлянятах з 9 жыхароў, якія засталіся ў вёсцы, у сустрэчы ўзялі ўдзел сямёра. У Карандах, на радзіме ксяндза Адама Лісоўскага, у прэзэнтацыі ўдзельнічалі ўнучаты пляменьнік ксяндза Станіслаў Лісоўскі й пляменьнік Адама Дасюкевіча Валянцін Дасюкевіч.
У Жодзішках на тутэйшай аграсядзібе згадвалі ксяндза Гадлеўскага. Апрача прэзэнтацыі кнігаў выступаў таксама бард Алег Мізула.
bchd.info/аз

У Арлянятах, Карандах, Жодзішках, дзе нарадзіліся ці працавалі лідары гістарычнай БХД Адам Станкевіч, Адам Лісоўскі й Вінцэнт Гадлеўскі, а таксама Гальшанах, на радзіме Язэпа Германовіча, прайшлі сустрэчы ды прэзэнтацыі да 100-годзьдзя БХД.
Менск у дэлегацыі прадстаўлялі сустаршыня БХД Павел Севярынец, рэжысэр Аляксей Туровіч ды бізнэсовец Алесь Мазанік.

У Арлянятах з 9 жыхароў, якія засталіся ў вёсцы, у сустрэчы ўзялі ўдзел сямёра.

У Карандах, на радзіме ксяндза Адама Лісоўскага, у прэзэнтацыі ўдзельнічалі ўнучаты пляменьнік ксяндза Станіслаў Лісоўскі й пляменьнік Адама Дасюкевіча Валянцін Дасюкевіч.

У Жодзішках на тутэйшай аграсядзібе згадвалі ксяндза Гадлеўскага. Апрача прэзэнтацыі кнігаў выступаў таксама бард Алег Мізула.

bchd.info/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт