Logo Polskiego Radia
Print

На мяжы зь Летувой зноў сабраліся чэргі грузавікоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2017 13:07
Чэргі таксама назіраюцца на мяжы з Польшчай пры выезьдзе зь Беларусі.
фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

На беларуска-летувіскай мяжы зноў сабраліся значныя чэргі грузавікоў. Паводле стану на 12.00, на выезьдзе зь Беларусі чакалі болей за 780 машын, вынікае з інфармацыі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.

У Каменным Логу было болей за 300 фураў, у Катлоўцы – 160, у Беняконях – 162, у Прывалцы – 164 машыны.

Заторы ёсьць і на латвійскай мяжы: у Грыгароўшчыне – 50 грузавікоў, ва Ўрбанах – 100.

На польскай мяжы чэргі на выезд зь Беларусі ў Брузгах (84), у Бераставіцы (58), у Казловічах (15).

На ўкраінскай мяжы істотных чэргаў няма.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт