Logo Polskiego Radia
Print

У цягніках БЧ можна будзе разьлічыцца банкаўскай карткай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2017 18:12
Працягваецца рэалізацыя праекту па ўкараненьні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту з выкарыстаньнем плацёжных POS-тэрміналаў.
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня фота: Беларуская чыгунка

У цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній Беларускай чыгункі за гарбату й пасьцельную бялізну можна будзе разьлічыцца банкаўскай карткай.

Працягваецца рэалізацыя праекту па ўкараненьні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту з выкарыстаньнем плацёжных POS-тэрміналаў.

Яна адбываецца паэтапна. Спачатку такая паслуга стала даступная ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкляса на накірунку Менск-Асіповічы, а таксама ў цягніку міжрэгіянальных ліній № 658/657 Берасьце-Віцебск. Цяпер жа праект рэалізуецца ў цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній, якія фармуюцца Беларускай чыгункай.

На сёньняшні дзень на чыгунцы выкарыстоўваюць больш за 80 пераносных тэрміналаў для аплаты па картках. У цягніках міжнародных ліній гэта зрабіць можна падчас іх знаходжаньня на беларускай тэрыторыі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт