Logo Polskiego Radia
Print

У Сьвіслач у Менску трапілі забруджвальныя рэчывы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2017 13:53
На месцы скіду паставілі загараджальны бон, каб не дапусьціць далейшае забруджваньне ракі.
Панарама Менска - бераг СьвіслачыПанарама Менска - бераг Сьвіслачыpixabay.com/Public Domain CC0

Спэцыялісты шукаюць вінаватага ў скідзе забруджвальных рэчываў у раку Сьвіслач у Менску. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў начальнік аддзела апэратыўнага кантролю па Маскоўскім, Ленінскім і Цэнтральным раёнах Менскага гарадзкога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Сяргей Сярапін. Эколяг удакладніў, што гэтае пытаньне знаходзіцца на кантролі ў Менгаркампрыроды.

Прычына забруджваньня яшчэ высьвятляецца. На думку Сярапіна, мог адбыцца скід зь нейкай будаўнічай пляцоўкі. «У пробах, у прыватнасьці, знайшлі амоній, фасфаты, нітрыты. Гэта маглі даць гаспадарча-фэкальныя сеткі. Што датычыць нафтапрадуктаў, то яны маглі трапіць у раку зь якога-небудзь з транспартных прадпрыемстваў», – удакладніў эколяг.

На месцы скіду паставілі загараджальны бон, каб не дапусьціць далейшае забруджваньне ракі. На месцы здарэньня працавалі 11 машынаў МНС.
Цяпер па факце забруджваньня працягваецца разьбіральніцтва.

паводле эўрарадыё/мінск-навіны/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт