Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне газэце «Борисовские новости»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.11.2017 15:10
Мінінфарм лічыць, што рэдакцыя газэты парушыла закон, напісаўшы пра плянаваны Статкевічам Марш абураных беларусаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне газэце «Борисовские новости»
Як паведамляе БАЖ, Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газэты «Борисовские новости», уладальніку інфармацыйнага рэсурса Borisovnews.by – ПВУП «Букас медиа-центр» – за парушэньне арт. 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі» («Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены»).
Мінінфарм лічыць, што рэдакцыя газэты парушыла палажэньні арт. 8 закона «Аб масавых мерапрыемствах», разьмясьціўшы ў артыкуле «Рассерженные люди выйдут на площадь» (№ 40 (1324) ад 4 кастрычніка 2017 г.) інфармацыю наступнага зьместу:
«Відэаролік заканчваецца заклікам паўдзельнічаць у чарговым Маршы раззлаваных беларусаў 2.0, які плянуюць правесьці лідары Беларускага нацыянальнага кангрэса 21 кастрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы ў Менску».
Гэтая ж норма закона «Аб масавых мерапрыемствах», на думку Мінінфарма, была парушаная разьмяшчэньнем на інтэрнэт-рэсурсе borisovnews.by 25 жніўня 2017 г. у артыкуле «Военные РФ прибыли в Печи» інфармацыі наступнага зьместу:
«…Таму былы палітзьняволены Мікалай Статкевіч, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Канграса, заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян сабрацца 8 верасьня ў 19 гадзін у Менску на Кастрычніцкай плошчы і правесьці Акцыю папярэджаньня з патрабаваньнем адмены вучэньняў «Захад-2017».
Як вынікае з тэксту папярэджаньня, Міністэрства інфармацыі дзейнічала з улікам пазыцыі Міністэрства ўнутраных спраў. Дакумэнт падпісаны міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам, які запатрабаваў выдаліць пазначаныя парушэньні цягам васьмі дзён, пра што паведаміць Мінінфармацыі.
28 лістапада галоўны рэдактар газэты «Борисовские новости» Анатоль Букас быў выкліканы ў РУУС Барысаўскага раёна для правядзеньня працэсуальных дзеяньняў па справе аб адміністратыўным правапарушэньні, зьвязанай з вынесеным Мінінфармам пісьмовым папярэджаньнем. Суд адбудзецца бліжэйшым часам.

Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газэты «Борисовские новости», уладальніку інфармацыйнага рэсурса Borisovnews.by – ПВУП «Букас медиа-центр» – за парушэньне арт. 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі» («Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены»).

Мінінфарм лічыць, што рэдакцыя газэты парушыла палажэньні арт. 8 закона «Аб масавых мерапрыемствах», разьмясьціўшы ў артыкуле «Рассерженные люди выйдут на площадь» (№ 40 (1324) ад 4 кастрычніка 2017 г.) інфармацыю наступнага зьместу: «Відэаролік заканчваецца заклікам паўдзельнічаць у чарговым Маршы раззлаваных беларусаў 2.0, які плянуюць правесьці лідары Беларускага нацыянальнага кангрэса 21 кастрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы ў Менску».

Гэтая ж норма закона «Аб масавых мерапрыемствах», на думку Мінінфарма, была парушаная разьмяшчэньнем на інтэрнэт-рэсурсе borisovnews.by 25 жніўня 2017 г. у артыкуле «Военные РФ прибыли в Печи» інфармацыі наступнага зьместу: «…Таму былы палітзьняволены Мікалай Статкевіч, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян сабрацца 8 верасьня ў 19 гадзін у Менску на Кастрычніцкай плошчы і правесьці Акцыю папярэджаньня з патрабаваньнем адмены вучэньняў «Захад-2017».

Як вынікае з тэксту папярэджаньня, Міністэрства інфармацыі дзейнічала з улікам пазыцыі Міністэрства ўнутраных спраў. Дакумэнт падпісаны міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам, які запатрабаваў выдаліць пазначаныя парушэньні цягам васьмі дзён, пра што паведаміць Мінінфармацыі.

28 лістапада галоўны рэдактар газэты «Борисовские новости» Анатоль Букас быў выкліканы ў РУУС Барысаўскага раёна для правядзеньня працэсуальных дзеяньняў па справе аб адміністратыўным правапарушэньні, зьвязанай з вынесеным Мінінфармам пісьмовым папярэджаньнем. Суд адбудзецца бліжэйшым часам.

БАЖ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт