Сьледчы камітэт Беларусі паведаміла аб спыненьні крымінальнага перасьледу ўсіх фігурантаў справы так званага «Белага легіёну».
На афіцыйным сайце Сьледчага камітэта 30 лістапада зьявілася інфармацыя наступнага зьместу: «Папярэдняе расьсьледаваньне па гэтай справе завершанае. 27 лістапада прынятае рашэньне аб спыненьні крымінальнага перасьледу ўсіх фігурантаў справы так званага «Белага легіёну». Мы лічым, што гэтым пастаўлена кропка. Матэрыялы накіраваны пракурору для вывучэньня і ацэнкі законнасьці прынятага рашэньня. Фігуранты пачалі азнаямленьне з пастановай аб спыненьні крымінальнай справы і яе матэрыяламі.
Спачатку крымінальны перасьлед фігурантаў справы аб масавых беспарадках спыніла КДБ. На момант, калі за кратамі заставаліся 14 фігурантаў справы з першапачаткова затрыманых 30-ці, Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што прыняў да вытворчасьці справу аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, а крымінальны перасьлед тых жа асобаў на падставе ч.3 арт.293 КК КДБ спыніў.
Тады ж падазраваных па справе паступова выпусьцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе. Расьсьледваньне справы ў верасьні працягнулі. А нядаўна старшыня Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч абяцаў «на працягу восені» паставіць кропку ў гэтай справе.
Пакуль яшчэ ні адвакаты фігурантаў справы ні самі абвінавачаныя са спыненьнем крымінальнага перасьледу афіцыйна не азнаёмленыя.
Нагадаем, крымінальная справа па ч.3 арт.293 КК была распачатая КДБ напярэдадні акцыі 25 сакавіка 2017 года. У межах яе былі затрыманыя больш за 30 асобаў, якія ўтрымліваліся ў сьледчых ізалятарах КДБ і МУС, паступова частка з іх была вызваленая з-пад варты і крымінальны перасьлед супраць іх быў спынены, а 16-ці фігурантам было прад’яўленае дадатковае абвінавачаньне па артыкуле 287 КК. На момант, калі за кратамі заставаліся 14 фігурантаў справы, СК паведаміў, што прыняў да вытворчасьці справу аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, а крымінальны перасьлед тых жа асобаў на падставе ч.3 арт.293 КК КДБ спыніў.
Пасьля зьяўленьня інфармацыі пра катаваньні ў СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызваленьня з-пад варты ўсіх фігурантаў гэтай крымінальнай справы. 27-30 чэрвеня, у сувязі са зьменай меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, з-пад варты былі вызваленыя ўсе 14 абвінавачаных па крымінальнай справе аб арганізацыі незаконнага ўзброенага фармаваньня, якія заставаліся ў сьледчых ізалятарах. Крымінальны перасьлед, аднак, спынены ня быў.
Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб спыненьні крымінальнага перасьледу ўсіх фігурантаў справы так званага «Белага легіёну».
На афіцыйным сайце Сьледчага камітэта 30 лістапада зьявілася інфармацыя наступнага зьместу: «Папярэдняе расьсьледаваньне па гэтай справе завершанае. 27 лістапада прынятае рашэньне аб спыненьні крымінальнага перасьледу ўсіх фігурантаў справы так званага «Белага легіёну». Мы лічым, што гэтым пастаўлена кропка. Матэрыялы накіраваны пракурору для вывучэньня і ацэнкі законнасьці прынятага рашэньня. Фігуранты пачалі азнаямленьне з пастановай аб спыненьні крымінальнай справы і яе матэрыяламі».
Спачатку крымінальны перасьлед фігурантаў справы аб масавых беспарадках спыніла КДБ. На момант, калі за кратамі заставаліся 14 фігурантаў справы з першапачаткова затрыманых 30-ці, Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што прыняў да вытворчасьці справу аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, а крымінальны перасьлед тых жа асобаў на падставе ч.3 арт.293 КК КДБ спыніў.
Тады ж падазраваных па справе паступова выпусьцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе. Расьсьледваньне справы ў верасьні працягнулі. А нядаўна старшыня Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч абяцаў «на працягу восені» паставіць кропку ў гэтай справе.
Пакуль яшчэ ні адвакаты фігурантаў справы, ні самі абвінавачаныя са спыненьнем крымінальнага перасьледу афіцыйна не азнаёмленыя.

Вясна/ав