Гомельцы падрыхтавалі калектыўную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.11.2017 16:14
Актывісты, якіх перасьледавалі падчас антыдармаедзкіх акцый, скардзяцца на бесчалавечнае стаўленьне.
Заля Генэральнай Асамблеі ААНcommons.wikimedia.org/Benutzer:Eborutta/CC BY-SA 3.0
Актывісты, якіх перасьледавалі падчас антыдармаедзкіх акцый пачатку 2017 года, скардзяцца на бесчалавечнае стаўленьне й невыносныя ўмовы ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Дапамог скласьці скаргу праваабаронца Леанід Судаленка.
12 лютага 2017 года ў Гомелі прайшла адна з найбуйнейшых акцый супраць дэкрэту №3. Колькасьць удзельнікаў мітынгу склала каля 3 тысяч чалавек. Пасьля гэтага дзясяткі грамадзкіх актывістаў, блогераў і журналістаў трапілі пад перасьлед, у тым ліку адбывалі арышт.
радыё рацыя/вс