У Беларусі хочуць абкласьці зборам ровары і матацыклы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        28.11.2017 16:02
                    
                                 
                
                
                    Так чыноўнікі хочуць уратаваць ад банкруцтва менскі Мотавелазавод.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         З ініцыятывай новага збора выступіў дырэктар менскага «Мотавелазаводу», матывуючы яе патрэбай разьвіцьця айчыннай вытворчасьці.
Заявы дырэктара прагучалі напярэдані стварэньня ў Беларусі сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства з удзелам АТ «Мотавелазавод» і расейскай кампаніі ААТ «Веломоторс» (Бранск).
З гэтай нагоды дырэктар «Мотавелазаводу» Мікалай Ладуцька выступіў з шэрагам прапаноў, дзеля стварэньня  роўных канкурэнтных умоў і разьвіцьця айчыннай вытворчасьці. Чыноўнік запрапанаваў увесьці абавязковую маркіроўкі канчатковай прадукцыі (ровараў, матацыклаў) і асноўных запчастак, а таксама ўтылізацыйны збору на вела- і мотапрадукцыю (па прыкладзе ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі, які дзейнічае з 2012-га года). Паводле Ладуцькі, менавіта гэта дасьць штуршок да разьвіцьця й спыніць спробы нядобрасумленнай канкурэнцыі.
Справа ў тым, што  большая частка ўсіх ровараў і матацыклаў у сьвеце вырабляецца ў трох краінах: Кітаі, Індыі і Віетнаме. Вытворцам Саюзнай дзяржавы патрэбныя прэфэрэнцыі, каб вырабляць ровары й матацыклы, - удакладніў расейскі партнэр -- генэральны дырэктар расейскай групы кампаній ТАА «Веломоторс» (Бранск) Аляксандр Начэўкін.
Нядаўна Ладуцька папрасіў прызнаць «Мотавела» банкрутам.
Паводле Радыё "Свабода"/юл