Logo Polskiego Radia
Print

«Беларуская турэмная літаратура»: прэзэнтацыя кніг З. Дразда і І. Аліневіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.11.2017 11:59
Выданьне кніг-дзёньнікаў толькі пачынаецца, да друку рыхтуецца яшчэ некалькі цікавых кніг.
Кнігі з серыі "Беларуская турэмная літаратура. Кнігі з серыі "Беларуская турэмная літаратура. Фота: ПЦ "Вясна"

«Беларуская турэмная літаратура»: прэзэнтацыя кніг Зьмітра Дразда і Ігара Аліневіча
28 лістапада ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя першых кніг з сэрыі «Беларуская турэмная літаратура» з удзелам аўтараў і іх прадстаўнікоў. Чытачам будуць прадстаўленыя дзёньнікі былых палітвязьняў Зьмітра Дразда і Ігара Аліневіча.
«Беларуская турэмная сыстэма практычна закрытая ад грамадзкасьці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зьняволеньне, ведае, у якіх умовах, і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны перасьлед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакараньня грамадзкіх актывістаў, прадстаўнікоў апазыцыйных колаў за іх дзейнасьць. Важна захаваць і данесьці да беларускага грамадзтва сьведчаньні ахвяраў палітычных рэпрэсій… Бо беларуская сучасная гісторыя працягваецца і за турэмнымі мурамі«, – гаворыцца ў анатацыі да першай кнігі сэрыі, распрацаванай Праваабарончым цэнтрам «Вясна».
Па словах рэдактара і апякункі сэрыі Алены Лапцёнак, выданьне кніг-дзёньнікаў толькі пачынаецца, да друку рыхтуецца яшчэ некалькі цікавых кніг, пра што можна будзе падрабязьней даведацца на прэзэнтацыі.
Наведвальнікаў таксама чакае бонус ад арганізатараў – кніга ў падарунак, а калі пашанцуе – то і з аўтографам аўтара.
Месца правядзеньня: Прэс-клуб (Менск, вул. Веры Харужай 3, памяшканьне 601). 28 лістапада (аўторак) а 18.30.

28 лістапада ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя першых кніг з сэрыі «Беларуская турэмная літаратура» з удзелам аўтараў і іх прадстаўнікоў. Чытачам будуць прадстаўленыя дзёньнікі былых палітвязьняў Зьмітра Дразда «Бунт батанікаў» і Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

«Беларуская турэмная сыстэма практычна закрытая ад грамадзкасьці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зьняволеньне, ведае, у якіх умовах, і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны перасьлед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакараньня грамадзкіх актывістаў, прадстаўнікоў апазыцыйных колаў за іх дзейнасьць. Важна захаваць і данесьці да беларускага грамадзтва сьведчаньні ахвяраў палітычных рэпрэсій… Бо беларуская сучасная гісторыя працягваецца і за турэмнымі мурамі», – гаворыцца ў анатацыі да першай кнігі сэрыі, распрацаванай Праваабарончым цэнтрам «Вясна».

Па словах рэдактара і апякункі сэрыі Алены Лапцёнак, выданьне кніг-дзёньнікаў толькі пачынаецца, да друку рыхтуецца яшчэ некалькі цікавых кніг, пра што можна будзе падрабязьней даведацца на прэзэнтацыі.

Наведвальнікаў таксама чакае бонус ад арганізатараў – кніга ў падарунак, а калі пашанцуе – то і з аўтографам аўтара. Месца правядзеньня: Прэс-клуб (Менск, вул. Веры Харужай 3, памяшканьне 601). 28 лістапада (аўторак) а 18.30.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт