Logo Polskiego Radia
Print

У пункце пропуску «Катлоўка» запрацавала электронная чарга

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.11.2017 17:47
Увесь аўтатранспарт, які перасякае мяжу ў пункце пропуску «Катлоўка», будзе праходзіць праз сыстэму электроннай чаргі.
Беларускі пункт пропуску «Катлоўка» на мяжы зь ЛетувойБеларускі пункт пропуску «Катлоўка» на мяжы зь Летувойфота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

З 24 лістапада ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Катлоўка» на мяжы зь Летувой пачала працу сыстэма электроннай чаргі транспартных сродкаў.

Увесь аўтатранспарт, які перасякае мяжу ў пункце пропуску «Катлоўка», будзе праходзіць праз сыстэму электроннай чаргі. Для электроннага браніраваньня часу ўезду ў пункт пропуску неабходна зарэгістравацца на сайце. Кошт паслугі ў перадвыхадныя, перадсвяточныя й выхадныя дні, дзяржаўныя сьвяты або сьвяточныя дні, якiя ўстаноўленыя й аб’яўленыя ў адпаведнасьці з заканадаўствам непрацоўнымі, складзе 1 базавую велічыню (23 рублі), у іншыя дні – 0,8 базавай велічыні.

Браніраваць час уезду ў пункт пропуску варта загадзя, паколькі сыстэма можа зарэгістраваць патэнцыйнага кліента не пазьней чым за 3 гадзіны да меркаванага часу перасячэньня мяжы. Акрамя таго, час уезду ў пункт пропуску можна браніраваць за 90 сутак.

Для грузавых аўтамабіляў кошт браніраваньня будзе аднолькавы і ў буднія дні – 1 базавая велічыня. Аўтамабіль з бранёй заяжджае ў зону чаканьня па асобным канале й атрымлівае свой нумар рэгістрацыі, які высьвечваецца на вялікім і малым электронных табло. Зону чаканьня аўтамабіль зможа пакінуць у забраніраваны час, рамкі якога складаюць адну гадзіну. Транспарт бяз броні будзе рухацца ў парадку жывой чаргі. Раней электронная чарга запрацавала ў пункце пропуску «Брэст».

радыё рацыя/tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт