Двух варанаў спрабавалі перавезьці праз мяжу ў кацельні цягніка 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.11.2017 11:11
                    
                    Супрацоўнікамі аддзела мытных расьсьледаваньняў ГРТ вараны перададзены ў Гарадзенскі заапарк.
                
Варан. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Photo: vieleineinerhuelle/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Двух варанаў спрабавалі перавезьці праз мяжу ў кацельні цягніка 
Супрацоўнікамі аддзела мытных расьсьледаваньняў ГРТ вараны перададзены ў Гарадзенскі заапарк.
Двух варанаў спрабавалі перавезьці праз мяжу ў кацельні цягніка Калінінград-Масква. Пра гэта паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
У звычайную сумку быў зьмешчаны кантэйнэр, дзе й знаходзіліся вараны ў стане анабіёзу. Стаяла торба ў кацельні вагона з боку працоўнага тамбура.
„Выратаваньне рэптылій стала магчымым дзякуючы апэратыўнаму ўмяшаньню мытнай і памежнай службаў”, - адзначылі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Супрацоўнікамі аддзела мытных расьсьледаваньняў ГРТ вараны перададзены ў Гарадзенскі заапарк.
Спэцыялісты ацэньваюць іх стан як стабільны.
Пачаты адміністрацыйны працэс. Далейшы лёс варанаў будзе вырашана пазьней.
belta.by/аз
 Двух варанаў спрабавалі перавезьці праз мяжу ў кацельні цягніка Калінінград-Масква. Пра гэта паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
У звычайную сумку быў зьмешчаны кантэйнэр, дзе й знаходзіліся вараны ў стане анабіёзу. Стаяла торба ў кацельні вагона з боку працоўнага тамбура.
„Выратаваньне рэптылій стала магчымым дзякуючы апэратыўнаму ўмяшаньню мытнай і памежнай службаў”, - адзначылі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.