Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі затрыманы яшчэ адзін украінец-прадпрымальнік

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2017 11:34
Паводле афіцыйна непацьверджанай інфармацыі Свабоды, украінца затрымалі пры перадачы хабару.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі затрыманы яшчэ адзін украінец — прадпрымальнік
Паводле афіцыйна непацьверджанай інфармацыі Свабоды, украінца затрымалі пры перадачы хабару.
Паводле ўкраінскіх СМІ, у Беларусі затрыманы яшчэ адзін грамадзянін Украіны — старшыня праўленьня акцыянэрнага таварыства „Завод уцяжарвальнікаў” (Данецкая вобласьць) Аляксандар Скіба, які прыехаў у Менск 15 лістапада для правядзеньня перамоў зь Менскім трактарным заводам.
Украінскае інтэрнэт-выданьне lb.ua апублікавала ліст аднаго з кіраўнікоў украінскага прадпрыемства, накіраваны амбасадару Ўкраіны ў Беларусі Ігару Кізіму. У звароце паведамляецца, што Скіба вылецеў зь Кіева ў Менск рэйсам 15 лістапада й плянаваў у той жа дзень вярнуцца ва Ўкраіну. Аднак на наступны дзень кіраўнік украінскага прадпрыемства патэлефанаваў жонцы з чужога беларускага нумару й паведаміў, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ Беларусі.
„Спрабуючы даведацца пра лёс нашага супрацоўніка, я зьвярнуўся на тэлефон, знойдзены ў інтэрнэце, да апэратыўнага дзяжурнага ўпраўленьня КДБ Беларусі ў Менску з запытам аб затрыманьні нашага супрацоўніка. Чалавек, які назваўся намесьнікам апэратыўнага дзяжурнага, пацьвердзіў мне факт утрыманьня нашага супрацоўніка ў гэтай установе”, — адзначаецца ў лісьце.
Пры гэтым, адзначаецца ў лісьце, прадстаўнік КДБ Беларусі не паведаміў абставінаў і мэты затрыманьня, паабяцаўшы ператэлефанаваць, калі ўзьнікне такая неабходнасьць.
У той жа час ва ўкраінскім прадпрыемстве адмовілася камэнтаваць гэтую сытуацыю.
У амбасадзе Ўкраіны паведамілі, што ім вядома пра гэты выпадак, справай займаецца консул.
Паводле афіцыйна непацьверджанай інфармацыі Свабоды, Аляксандра Скібу затрымалі пры перадачы хабару.
17 лістапада стала вядома пра затрыманьне 25 кастрычніка ў Менску журналіста „Ўкраінскага радыё” Паўла Шаройкі. Паведамлялася, што ўкраінца трымаюць у СІЗА КДБ, але прадстаўнікі ўладаў Беларусі дагэтуль не камэнтавалі сытуацыю. Зьвестак пра тое, у чым абвінавачваюць афіцыйныя крыніцы не даюць. У якасьці адной з вэрсій абмяркоўваецца абвінавачаньне яго ў шпіянажы.
svaboda.org/аз

Паводле ўкраінскіх СМІ, у Беларусі затрыманы яшчэ адзін грамадзянін Украіны — старшыня праўленьня акцыянэрнага таварыства „Завод уцяжарвальнікаў” (Данецкая вобласьць) Аляксандар Скіба, які прыехаў у Менск 15 лістапада для правядзеньня перамоваў зь Менскім трактарным заводам.

Украінскае інтэрнэт-выданьне lb.ua апублікавала ліст аднаго з кіраўнікоў украінскага прадпрыемства, накіраваны амбасадару Ўкраіны ў Беларусі Ігару Кізіму.

У звароце паведамляецца, што Скіба вылецеў з Кіева ў Менск рэйсам 15 лістапада й плянаваў у той жа дзень вярнуцца ва Ўкраіну. Аднак на наступны дзень кіраўнік украінскага прадпрыемства патэлефанаваў жонцы з чужога беларускага нумару й паведаміў, што яго затрымалі супрацоўнікі КДБ Беларусі.

„Спрабуючы даведацца пра лёс нашага супрацоўніка, я зьвярнуўся па нумары тэлефону, знойдзеным у інтэрнэце, да апэратыўнага дзяжурнага ўпраўленьня КДБ Беларусі ў Менску з запытам аб затрыманьні нашага супрацоўніка. Чалавек, які назваўся намесьнікам апэратыўнага дзяжурнага, пацьвердзіў мне факт утрыманьня нашага супрацоўніка ў гэтай установе”, — адзначаецца ў лісьце.

Пры гэтым, адзначаецца ў лісьце, прадстаўнік КДБ Беларусі не паведаміў абставінаў і мэтаў затрыманьня, паабяцаўшы ператэлефанаваць, калі ўзьнікне такая неабходнасьць.

У той жа час ва ўкраінскім прадпрыемстве адмовіліся камэнтаваць гэтую сытуацыю.

У амбасадзе Ўкраіны паведамілі, што ім вядома пра гэты выпадак, а справай займаецца консул.

Паводле афіцыйна непацьверджанай інфармацыі Свабоды, Аляксандра Скібу затрымалі пры перадачы хабару.

17 лістапада стала вядома пра затрыманьне 25 кастрычніка ў Менску журналіста „Ўкраінскага радыё” Паўла Шаройкі. Паведамлялася, што ўкраінца трымаюць у СІЗА КДБ, але прадстаўнікі ўладаў Беларусі дагэтуль не камэнтавалі сытуацыю. Зьвестак пра тое, у чым абвінавачваюць, афіцыйныя крыніцы не даюць. У якасьці адной з вэрсій абмяркоўваецца абвінавачаньне яго ў шпіянажы.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт