Logo Polskiego Radia
Print

Белтэхэкспарт заключыў буйны кантракт з Эміратамі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.11.2017 11:01
Ідзецца пра абслугоўваньне й аднаўленьне радыёлякацыйных сыстэм ААЭ.
Wikimedia Commons/Yuriy Lapitskiy

Беларуская фірма падпісала кантракт на суму 16 мільёнаў даляраў на тэхнічнае абслугоўваньне й аднаўленьне радыёлякацыйных сыстэм.

Падпісаньне дамовы адбылося падчас Dubai Airshow 2017, дзе ваенныя ААЭ падпісалі кантракты на суму 3,5 мільярда долараў.

У іх ліку кантракты з амэрыканскімі фірмамі на пастаўку кампанэнтаў авіябомбаў, на мадэрнізацыю і абслугоўваньне лёгкіх баявых самалётаў і пастаўку боепрыпасаў для сыстэм СПА. Таксама ААЭ абвясьцілі пра падпісаньне пагадненьня з Lockheed Martin аб мадэрнізацыі 80 зьнішчальнікаў F-16, кошт дамовы ацэньваецца ў 1,63 мільярда даляраў.

Нагадаем, што з 25 кастрычніка па 6 лістапада з афіцыйным візытам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах знаходзіўся Аляксандр Лукашэнка.

Паводле tut.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт