Logo Polskiego Radia
Print

У Будславе знайшлі рэдкія рэліквіі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.11.2017 08:11
У касьцёле ў Будславе знайшлі рэліквіі сьвятой Кацярыны Александрыйскай.
Foto: Catholic.by

Яны знаходзіліся ў бакавым алтары сьвятыні. Калі ў мястэчку ўсталявалася савецкая ўлада, рэліквіі схавалі. Рэліквіі сьвятой Кацярыны Александрыйскай – адны з самых рэдкіх у сьвеце.

Як піша партал Каталіцкага касьцёла Catholic.by, апісаньне рэліквій было знойдзена ў архіўнай кнізе XVIII стагодзьдзя, складзенай падчас адной з інвэнтарызацый.

25 лістапада адбудзецца ўрачыстае ўнясеньне рэліквій у будслаўскі санктуарый.

Спэцыяльна для гэтага ў Будслаў прыбудзе дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Імша пачнецца а 12-й гадзіне.

Паводле Catholic.by/Радыё "Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт