Logo Polskiego Radia
Print

На беларуска-ўкраінскай мяжы аднавілі мытнае афармленьне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.11.2017 13:32
16 лістапада вечарам адбыўся збой у працы праграмнага забесьпячэньня, у сувязі з чым мытнае афармленьне тавараў было часова прыпыненае.
На здымку: украінскі памежнік падчас працыНа здымку: украінскі памежнік падчас працыfoto: dpsu.gov.ua

Праца праграмнага забесьпячэньня ў пунктах пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы адноўленая, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце. Памежнае афармленьне ў пунктах пропуску «Новыя Ярылавічы» (сумежны пункт мытнага афармленьня ў Беларусі – «Новая Гута») і «Сенькаўка» (сумежны пункт у Беларусі – «Весялоўка») адноўленае з 09:30 17 лістапада.
Пропуск транспартных сродкаў ажыцьцяўляецца ў штатным рэжыме.

16 лістапада а 21:30 адбыўся збой у працы праграмнага забесьпячэньня ў пунктах пропуску «Новыя Ярылавічы» і «Сенькаўка», у сувязі з чым мытнае афармленьне тавараў у іх было часова прыпыненае.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт