Беларускія кіроўцы пазьбягаюць тэхаглядаў
Штрафы абыходзяцца таньней, чым дарожны збор.
З зарэгістраваных у Беларусі 3,5 млн аўтамабіляў за 10 месяцаў бягучага году прайшлі тэхагляд і заплацілі дарожны падатак уладальнікі 1 235 588 транспартных сродкаў, паведамляе Tut.by.
„З кожным годам аўтамабілістаў, якія прыязджаюць на тэхагляд і выплачваюць так званы „дарожны падатак”, становіцца ўсё менш. Такую тэндэнцыю мы назіраем з 2014 году — калі была ўведзеная пошліна”, - заявіў начальнік упраўленьня арганізацыі дзяржтэхагляду Яўген Карповіч.
УП „Белтэхагляд” паведаміла, што гэта на 7,8% менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. Усяго ж у 2016 годзе дазвол на допуск у дарожным руху атрымалі 1 542 422 аўтамабіляў — менш, чым у пазамінулым годзе на 163 218.
Старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасьці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце й сувязі Андрэй Рыбак паведаміў, што, магчыма, у наступным годзе дарожны падатак можна будзе ўносіць часткамі, і што ён будзе адвязаны ад працэдуры тэхагляду. Але для гэтага працоўныя прапановы сябраў камісіі павінен яшчэ зацьвердзіць кіраўнік дзяржавы.
nn.by/tut.by/аз