У Стакгольме зноў адкрытае беларускае пасольства
Беларускае пасольства ў Швэцыі й швэдзкае — у Беларусі былі закрытыя з 2012 году.
У Стакгольме 15 лістапада пры ўдзеле намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі й дзяржаўнага сакратара МЗС Швэцыі па пытаньнях ЭЗ і гандлю Оскара Стэнстрома адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцьця беларускага пасольства.
У гэты ж дзень прайшлі беларуска-швэдзкія кансультацыі паміж МЗС. Швэдзкую дэлегацыю на перамовах узначаліла дзяржаўны сакратар МЗС Аніка Сёдэр.
Як паведаміла прэс-служба беларускага зьнешнепалітычнага ведамства, удзельнікі кансультацый абмеркавалі шырокі спэктар пытаньняў двухбаковага й шматбаковага парадку дня, уключаючы пэрспэктывы разьвіцьця супрацоўніцтва са Швэцыяй у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сфэрах, паглыбленьне дыялёгу па лініі Беларусь — ЭЗ, падрыхтоўку да саміту ў межах ініцыятывы ЭЗ „Усходняе партнэрства”, які пройдзе 24 лістапада ў Брусэлі.
Падчас візыту адбылася таксама сустрэча Краўчанкі з генэральным дырэктарам сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора Майрай Морай, якая ў 2004-2010 гадах была паслом Латвіі ў Менску, а ў 2011—2015 гадах узначальвала прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.
Беларускае пасольства ў Швэцыі й швэдзкае — у Беларусі былі закрытыя ў 2012 годзе пасьля дыпляматычнага скандалу. Прычынай абвастрэньня адносін стала акцыя супрацоўнікаў швэдзкай кампаніі Studio Total, якія 4 ліпеня 2012 году на лёгкаматорным самалёце на малой вышыні перасеклі дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Летувы й скінулі на беларускую тэрыторыю больш за 800 плюшавых медзьведзянят з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі.
Неўзабаве пасьля гэтага беларускія ўлады адмовілі ў працягу акрэдытацыі паслу Швэцыі Стэфану Эрыксану, абвінаваціўшы яго ў дэструктыўнай дзейнасьці. 30 жніўня 2012 года пасольства Швэцыі ў Менску было закрытае. У адказ швэдзкія ўлады адмовіліся прымаць у сябе новага пасла Беларусі й рэкамэндавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм. Пасьля закрыцьця дыппрадстаўніцтваў функцыі пасольства Швэцыі ў Менску выконвала пасольства Эстоніі, а беларускага пасольства ў Стакгольме — дыппрадстаўніцтва Латвіі.
Увесну 2013 году Беларусь задаволіла просьбу швэдзкага боку аб акрэдытацыі ў Менску часовага паверанага. У сваю чаргу дыпляматычную прысутнасьць у Швэцыі Беларусь аднавіла ў лістападзе 2016 году.
belapan.com/аз