Расейскі сьвятар, абвінавачаны ў сутэнёрстве, прыгавораны да пяці з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
Прысуд 39-гадоваму сьвятару, грамадзяніну Расеі, вынесены 14 лістапада судом Чыгуначнага раёна Віцебска на закрытым пасяджэньні.
Як паведамілі ў Віцебскім абласным судзе, мужчына прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да арганізацыі і выкарыстаньня заняцьця прастытуцыяй іншай асобай, пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства, спалучаных з вывазам за межы дзяржавы асобы для прастытуцыі, учыненых асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае арт. 171 КК. На падставе ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 171 КК яму прызначанае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на пяць гадоў шэсьць месяцаў з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і канфіскацыяй маёмасьці.
Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.
Згодна са зьвесткамі сьледзтва, сьвятар, жыхар Ленінградзкай вобласьці РФ, з красавіка па жнівень 2017 года вёў перапіску ў інтэрнэце з дзьвюма жыхаркамі Віцебска. Атрымаў іх згоду на прастытуцыю ў Санкт-Пецярбургу і 3 жніўня прыехаў у Віцебск, каб даставіць жанчын у Расею. Ён правёў некалькі гутарак з 20-гадовай і 30-гадовай жанчынамі, і яны дамовіліся аб вывазе. У 19.30 мужчыну затрымалі пры пасадцы ў аўтобус Віцебск — Санкт-Пецярбург.
Сьледзтва выявіла, што абвінавачаны паводле папярэдняй змовы з 19-гадовай грамадзянкай Таджыкістана і іншымі асобамі, "маючы намер на арганізацыю і выкарыстаньне занятку прастытуцыяй" на тэрыторыі РФ, у студзені—лютым гэтага года ажыцьцяўляў аналягічную перапіску ў сетцы з жыхаркамі Беларусі.
Айцец Мікалай мае вышэйшую адукацыю, жанаты, зьяўляецца штатным сьвятаром храма Сьвятых Пятра і Паўла ў Ленінградзкай вобласьці.
….

БелаПАН/ав