SOS-вёска ў Бараўлянах атрымае грошы, якія рэдактар «Белсату» выйграў у польскай тэлевіктарыне. Упершыню ў гісторыі прызавыя праграмы адправяцца за мяжу.
Рэдактар праграмаў «ПраСвет» і «Загадкі беларускай гісторыі» Сяргей Пеляса разам з карэспандэнткай Польскага тэлебачаньня ў Брусэлі Дамінікай Цёсыч напрыканцы кастрычніка паўдзельнічалі ў інтэлектуальным шоу «Вялікі тэст TVP пра Эўропу». Журналісты перамаглі. Узнагарода склала 30 000 злотых (каля $ 8 300).
Журналісты дамовіліся, што перададуць сродкі арганізацыі «Дзіцячыя вёскі SOS» – з надзеяй, што палову сумы ўдасца перадаць у Беларусь.
Арганізацыя «SOS-Дзіцячая вёска» – няўрадавая дабрачынная арганізацыя, якая абараняе правы і інтарэсы сірот. Першая вёска зьявілася ў 1949 годзе ў Аўстрыі для дзяцей, якія згубілі бацькоў падчас Другой сусьветнай вайны. «SOS-Дзіцячая вёска» ўтварае суцэльны комплекс з асобных будынкаў, у якіх пражываюць SOS-сем’і.
У Беларусі SOS-вёскі ёсць у Мар’інай Горцы, Менску і Бараўлянах. Апошняя – самая нетыповая. «Гэта адзіная ў сьвеце такога тыпу вёска, у якой жывуць бацькі з дзецьмі, якія рыхтуюцца да анкалягічнай тэрапіі», – кажа Сяргей Пеляса.
Сёньня стала вядома, што ёсьць фармальная магчымасьць для перадачы грошай вёсцы.
Другая палова сродкаў трапіць у адну з польскіх SOS-вёскаў. Грошы пойдуць на арганізацыю сьвятаў Божага Нараджэньня для пакінутых дзяцей і сірот.

Белсат/ав