Міліцыя запалохвае мазырскага ўдзельніка акцыі пратэсту 21 кастрычніка
Адгалоскі «Марша абураных беларусаў-2.0» дакаціліся і да Мазыра: участковы распытваў мазыраніна аб тым, колькі яму заплацілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску.
Жыхар Мазыра Ўладзімір Неўмяржыцкі, прыехаўшы 21 кастрычніка па асабістых справах у Менск, вырашыў схадзіць на Кастрычніцкую плошчу, паколькі чуў, што там плянуюць правесьці акцыю – «Марш абураных беларусаў». Прайшоўшы з калёнай да Чырвонага касьцёла, ён засьпяшаўся на вакзал, бо меў адваротны квіток да Мазыра.
Уладзімір Неўмяржыцкі далей распавядае аб тым, што непадалёку ад чыгуначнага вакзалу да яго падышлі двое грамадзян у цывільным, патлумачылі што яны з міліцыі і запрасілі прайсьці ў мікрааўтобус. Там чалавек у форме супрацоўніка міліцыі патлумачыў жыхару Мазыра, што яго затрымалі для высьвятленьня асобы. Аднак калі Неўмяржыцкі прад’явіў пашпарт, то супрацоўнікі міліцыі перапісаўшы дадзеныя, паведамілі, што прэтэнзій да яго больш ня маюць.
Праз дзён дзесяць на хатні адрас Неўмяржыцкага даслалі паведамленьне аб тым, што на яго быў складзены пратакол адміністратыўнага правапарушэньня за ўдзел у акцыі 21 кастрычніка ў Менску. Прычым, пратакол быў складзены без ягонай прысутнасьці і таму ня меў подпісу.
Пасьля яго выклікаў участковы інспэктар маёр Андрэй Ляўданскі, які, не цырымонячыся, пачаў застрашаць Уладзіміра: маўляў, калі пачнеш у судзе разважаць пра свае правы – пасажу на суткі, а калі будзеш маўчаць – абыдзешся штрафам альбо папярэджаньнем. Пры гэтым адмовіў у прадстаўленьні яму копіі пратакола.
«Пытаўся ўчастковы і пра тое, хто мяне вазіў у Менск на акцыю і колькі было заплачана за ўдзел у ёй«, – распавядае Неўмяржыцкі.
Відавочна, участковы перастараўся, і гэта паслужыла нагодай для зварота да начальніка раённага ўпраўленьня ўнутраных спраў са скаргай на неправамоцныя дзеяньні супрацоўніка міліцыі. Ён таксама просіць, каб далі копію пратакола, а пасьля завяршэньня разгляду справы азнаёмілі з матэрыяламі і дазволілі зьняць з іх копіі. Дарэчы, гэтую скаргу ў мясцовым РАУСе доўга не прымалі, ківаючы адзін на аднаго.

«Пытаўся ўчастковы і пра тое, хто мяне вазіў у Менск на акцыю і колькі было заплачана за ўдзел у ёй», – распавядае Неўмяржыцкі.

Вясна/ав