Апостальскі нунцый: Сытуацыя для візыту Папы Рымскага ў Беларусь яшчэ не зусім ідэальная
Апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр заявіў, што сытуацыя для візыту Папы Рымскага ў Беларусь яшчэ не зусім ідэальная.
«Магу пацьвердзіць, што гаворка ішла таксама і пра гэта (візыт Папы Рымскага Францішка). Мы шмат працуем, каб візыт адбыўся. Хачу папрасіць усіх радыёслухачоў маліцца за гэта, бо сытуацыя яшчэ не зусім ідэальная, але мы спадзяемся, што хутка гэты момант наступіць. Усе гэтага жадаюць, мы ўсе гэтага хочам», – заявіў Габар Пінтэр беларускай службе «Радыё Ватыкана» па выніках яго аўдыенцыі ў Папы Рымскага Францішка.
Акрамя таго, апостальскі нунцый заявіў, што пантыфік валодае глыбокім веданьнем сытуацыі ў Беларусі. «Папа вельмі добра паінфармаваны пра Беларусь. Вядома, я ведаў пра гэта, бо ўжо ў мінулым годзе мы з ім размаўлялі, пасьля майго прызначэньня, і я меў магчымасьць пераканацца, што ён добра разьбіраецца. Але ў гэты раз ён мяне ўразіў тым, што яго веды вельмі падрабязныя і дэталёвыя. Ён з вялікай увагай сочыць за падзеямі ў Беларусі», – сказаў ён.
Габар Пінтэр таксама адзначыў, што ў цэлым адносіны Каталіцкага касьцёла і Беларусі знаходзяцца на добрым узроўні. Аднак разам з тым застаецца шэраг пытаньняў, якія патрабуюць сумеснага пошуку рашэньняў.
«Вядома, я не хачу ідэалізаваць сытуацыю. Але ў нас ёсьць жаданьне мець добрыя адносіны. Тым ня менш, працуючы ўжо больш за год у Менску, я бачу наяўнасьць пытаньняў, якія яшчэ патрабуюць вырашэньня, і мы працуем над гэтым. Жыцьцё, яно такое: мы заўсёды павінны вырашаць цяжкасьці, але важна, што існуе добрая воля з абодвух бакоў і з ёй мы крочым наперад», – сказаў Пінтэр.

Інтэрфакс/ав