Беларусь прапануе Румыніі пляцдарм
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.11.2017 11:54
Па выхадзе на рынак Эўразійскага эканамічнага саюза.
Foto: belta.by
Такі вынік учорашняй сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова зь міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам-Віярэлам Мелешкану.
Беларускі бок зазначыў, што мае для гэтага ўсё неабходнае: лягістычную і прамысловую інфраструктуру, кваліфікаваны пэрсанал. Менск хацеў бы стварыць у Беларусі сумесныя з румынамі вытворчасьці аўта кампанэнтаў, мэблі, адзеньня, тэкстылю, будаўнічых матэрыялаў, сельгаспрадукцыі, рэалізацыі праектаў у сфэры ІТ і мэдыцыны.
Румынскі міністар у адказ зазначыў, што за апошнія гады адбылося значнае павелічэньне таваразвароту паміж дзьвюма краінамі. Бухарэст вітае збліжэньне ў дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
Паводле Белта/юл