У Беларусі зноў караюць за вулічныя пратэсты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        11.11.2017 08:14
                    
                                 
                
                
                    Улады садзяць на суткі ды штрафуюць дзесяткі абураных эканамічным станам краіны.
                
                
                    
                        
Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Дзесяткі чалавек падвергнуліся адміністратыўнаму перасьледу за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «Маршы абураных беларусаў-2.0», які адбыўся ў Мінску 21 кастрычніка.
Сярод тых, каго суды ўжо прызналі вінаватым у парушэньні артыкула 23.34 КаАП – актывіст аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Сяргей Марцэлеў. Суд аштрафаваў яго на 20 базавых велічынь (460 руб.). Сяргей Марцэлеў напісаў у сваім профілі на Фэйсбуку: «Нічога, усіх усё роўна не засудзяць».
Таксама за акцыю 21 кастрычніка былі пакараныя штрафамі Сяргей Фалейчык з Кобрына і менскі блёгер Раман Пратасевіч.
Праваабаронцам даведаліся пра прызначэньні судовых паседжаньняў па разгляду спраў Леаніда Кулакова і Алены Талстой (14 лістапада), Валерыя Шчукіна (16 лістапада).
Увогуле пратаколаў складзена шмат і суды будуць працягвацца.
Паводле ПЦ «Вясна»/юл