Logo Polskiego Radia
Print

Да 100-годзьдзя БНР выйшаў насьценны каляндар «Адрасы БНР»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.11.2017 15:41
Ён зьмяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, зьвязаныя з БНР.
Насьценны каляндар «Адрасы БНР»Насьценны каляндар «Адрасы БНР»фота: scree/facebook

Да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, што будзе адзначацца ў наступным годзе, выйшаў насьценны каляндар «Адрасы БНР». Ён зьмяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, зьвязаныя з БНР.

Гэта – Купалаўскі тэатар, дзе ў сьнежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Ўсебеларускі зьезд, дом купца Мураўёва ў Горадні, дзе знаходзіўся ўрад БНР пасьля выезду зь Менска, будынак Беларускай місіі ў Рызе. Ёсьць у календары Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк.

Кожны з «адрасоў БНР» прэзэнтаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэньнем цяперашняга адрасу й ранейшага. Дзякуючы календару можна знайсьці дом, дзе жылі прэзыдэнты БНР Пётр Крэчэўскі й Васіль Захарка ў Празе.
Уклала каляндар гісторык Натальля Гардзіенка, а аздабленьнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт