Logo Polskiego Radia
Print

Дармаедаў абавяжуць плаціць па поўнай за льгатуемыя дзяржавай паслугі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2017 15:23
Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра сфэры аховы здароўя, транспарце, ЖКГ.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

9 лістапада міністар працы й сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч паведаміла, што ў Беларусі сацыяльным утрыманцам выставяць поўны кошт за льгатуемыя дзяржавай паслугі. Паводле яе слоў, гэта прадугледжвае абноўлены праект дэкрэта №3, які цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзыдэнта.

Аб нормах, якія будзе ўтрымліваць дэкрэт №3 «Аб садзейнічаньні занятасьці», да гэтага часу не вядома нічога канкрэтнага. Зараз гэты дакумэнт праходзіць этап разгляду ў Адміністрацыі прэзыдэнта.

Сёньня стала вядома, што грошы з «дармаедаў» будуць зьбіраць шляхам аплаты ўсіх паслуг, якія сёньня льгатуе дзяржава. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра сфэры аховы здароўя, транспарце, ЖКГ. Але пакуль не зусім зразумела, якім чынам будзе вызначацца статус чалавека: дармаед ён ці не.

Міністар працы адзначыла, што новая рэдакцыя праекту дэкрэта №3 будзе накіраваная на садзейнічаньне й стымуляваньне занятасьці. Акрамя таго, гэты дакумэнт дазволіць вывесьці зь ценю людзей, якія займаюцца схаванай занятасьцю. «Якія гэта будуць паслугі, вядома, будзе яшчэ разглядацца», – дадала Касьцевіч.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт