Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі ПЭН-цэнтар заклікаў улады спыніць перасьлед Уладзіміра Някляева

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2017 16:32
Арганізацыя расцэньвае адміністрацыйны арышт паэта і палітыка Уладзіміра Някляева як факт націску за яго палітычныя перакананьні.
Уладзімір НякляеўУладзімір Някляеўyoutube.com/screen

Беларускі ПЭН-цэнтар расцэньвае адміністрацыйны арышт паэта і палітыка Уладзіміра Някляева як факт націску за яго палітычныя перакананьні. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніцтва пісьменьніцкай арганізацыі.

Заяву падпісалі новаабраны старшыня ПЭН-цэнтра Тацьцяна Нядбай, яе намесьнікі Павел Анціпаў, Уладзь Лянкевіч і Алена Казлова, а таксама члены рады – Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец і Андрэй Хадановіч.

У дакумэнце, адзначана, што Някляева асудзілі на 10 сутак арышту «нібыта за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», прыняўшы рашэньне аб яго вінаватасьці на аснове «цытат з замежнага інтэрнэт-сайта charter97.org, дзе ёсьць спасылка на інтэрвію, якое паэт даў 16 кастрычніка польскаму інфармацыйнаму тэлеканалу »Белсат«. Абвінавачваньні такога роду, на думку аўтараў заявы, »супярэчаць міжнародным стандартам і абмяжоўваюць права на выказваньне свайго меркаваньня, гарантаванае ў тым ліку Канстытуцыяй«.

» Ужываючы ў дачыненьні да 71-гадовага Някляева, які мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, неабгрунтаванае і нематывавана жорсткае пакараньне, зьвязанае з пазбаўленьнем волі, улады ставяць пад пагрозу яго здароўе і жыцьцё«, – падкрэсьлілі члены рады ПЭН-цэнтра.

Belapan.com/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт