Заўтра ў Менску распачынаецца Месяц польскай літаратуры
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
08.11.2017 12:09
Цягам лістапада Польскі інстытут правядзе шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў.
Заўтра ў Менску распачынаецца Месяц польскай літаратуры. Цягам лістапада Польскі інстытут правядзе шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзэнтацыі кніг, сустрэчы з польскімі пісьменьнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, паэтычныя чытаньні, прэзэнтацыю літаратурна-мастацкай выставы і многае іншае.
У гэтым годзе імпрэзы Месяца польскай літаратуры пройдуць у розных пляцоўках горада: у музэях, бібліятэцы, галерэі, студэнцкай аўдыторыі і ў бары. Уваход вольны на ўсе мерапрыемствы.
Урачыстае адкрыцьцё Месяца пройдзе заўтра, 9 лістапада. На ім адбудзецца прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Зыгмунта Мінейкі «З тайгі пад акропаль» з удзелам перакладчыцы Марыны Запартыкі, гісторыкаў Вольгі Гарбачовай і Дзьмітрыя Матвейчыка, а зайграе трыо «Вытокі».
Падрабязную праграму Месяца польскай літаратуры можна знайсьці на старонцы Польскага інстытуту ў Менску.
Цягам лістапада Польскі інстытут правядзе шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзэнтацыі кніг, сустрэчы з польскімі пісьменьнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, паэтычныя чытаньні, прэзэнтацыю літаратурна-мастацкай выставы і многае іншае.

ав