Са 100-годзьдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусаў павіншаваў Лукашэнка
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.11.2017 09:15
"На палітычнай мапе зьявілася краіна з прынцыпова новым укладам і абвяшчэньнем права нацый на самавызначэньне".
Аляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян Беларусі са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі.
У сваім звароце кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што кастрычнік 1917 года адзначаны тым, што на палітычнай мапе зьявілася краіна "з прынцыпова новым укладам і абвяшчэньнем права нацый на самавызначэньне".
Лукашэнка дадаў, што сацыяльна-эканамічныя прынцыпы, сфармаваныя ў СССР, леглі ў аснову разьвіцьця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага й сацыяльнага патэнцыялу сучаснай беларускай дзяржавы.
"Сёньня мы жывём у сувэрэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасьцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасьцю зьяўляецца чалавек — сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі", — канстатаваў беларускі кіраўнік.
эўрарадыё/вс