У Бярозаўцы да помніка Леніну прынесьлі вянок з чарапамі
Актывісты пакінулі каля помніку й традыцыйныя для такога месца гвазьдзікі.
У Бярозаўцы да помніка Леніну прынесьлі вянок з чарапамі . „Каб нагадаць пра тыя мільёны людзей, якіх бальшавікі забілі”, - распавёў пра ўчынак мясцовы актывіст Вітольд Ашурак. Сам ён ужо сабраў заплечнік, мае пры сабе пашпарт і цыгарэты, бо ведае, што за такое можа быць пакараны.
Вянок актывісты купілі ў краме. „Палічылі, што кветкі будуць такому кату занадта, то кветкі састрыглі. Прымацавалі выявы чарапоў і надпіс „Гары, кат, у пекле“. Дадалі трохі калючага дроту, каб было маляўніча. Калючы дрот — гэта сымбаль бальшавізму”, — распавядае Ашурак.
Пакінулі каля помніку й традыцыйныя для такога месца гвазьдзікі.
Паводле актывіста, калі яны спраўдзілі месца праз паўгадзіны, вянку каля помніку ўжо не было.
Вітольд Ашурак кажа, што цяпер у Бярозаўцы да помніка Леніну не прыходзіць, а „праходзяць”. Згадвае, як бабуля распавядала яму, што раней гэты помнік складаўся з двух асобаў: Леніна й Сталіна. Сталіна пазьней прыбралі, а Ленін застаўся.
svaboda.org/аз