Традыцыйнае шэсьце ў Курапаты адбудзецца ў Менску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        05.11.2017 08:59
                    
                                 
                
                
                    Вернікі пачалі таксама збор подпісаў пад пэтыцыяй, каб "Дзяды" былі выходным днём.
                
                
                    
                        
Урочышча ў Курапатахcommons.wikimedia.org/By Andrej Kuźniečyk/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Збор удзельнікаў абвешчаны ў 11.30 каля будынку менскага  гадзіньнікавага завода «Прамень». Апоўдні павінна пачацца шэсьце да  ўрочышча Курапаты — месцы масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх  рэпрэсій. А 15-й гадзіне там адбудзецца мітынг.
Беларускія каталікі штогод адзначаюць «Дзяды» 2 лістапада. У  адрозьненьне ад вясновай Радаўніцы, калі ўспамінаюць памерлых  праваслаўныя, «Дзяды» не зьяўляюцца выходным днём.
31 кастрычніка на плятформе zvarot.by пачаўся збор подпісаў пад  пэтыцыяй «Зрабіць «Дзяды непрацоўным днём — даць магчымасьць ушанаваць  продкаў!». У звароце, які будзе накіраваны ў Савет міністраў і  Адміністрацыю прэзыдэнта, гаворыцца пра неабходнасьць вярнуць выходныя  дні 1 і 2 лістапада, калі каталікі ўсяго сьвету сьвяткуюць Дзень Усіх  Сьвятых і дзень памінаньня продкаў, наведваючы магілы сваіх памерлых  сваякоў.
Ініцыятыву грамадзкасьці падтрымаў кіраўнік беларускага касьцёла  Тадэвуш Кандрусевіч. Выступаючы 1 лістапада падчас урачыстай імшы, ён  прапанаваў зрабіць Дзень Усіх Сьвятых і дзень памінаньня памерлых  выходнымі, як Радаўніцу.
БелаПАН/Радыё Свабода/нг