Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканская кампанія будзе распрацоўваць бесьпілётныя аўто ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 03.11.2017 14:23
Супрацоўнічаць зь ёй будуць стваральнікі знакамітай праграмы MAPS.ME.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Амэрыканская кампанія MapBox абвясьціла пра адкрыцьцё цэнтру дасьледаваньняў і распрацоўкі на базе беларускай фірмы MapData – паведамляе партал TUT.BY. Фірма з ЗША таксама зьбіраецца стаць рэзыдэнтам беларускага Парку высокіх тэхналёгіяў.

Менскія праграмісты з MapData будуць распрацоўваць тэхналёгіі для бесьпілётных аўтамабіляў. Гэтым жа зараз цікавяцца Tesla, Google, Uber і найбуйнейшыя сусьветныя аўтавытворцы.

У MapData працуюць былыя супрацоўнікі картаграфічнага сэрвісу MAPS.ME, які ў 2014 годзе набыла расейская кампанія Mail.Ru Group. Пасьля зьдзелкі каманда пераехала ў Маскву, а калі абавязацельствы скончыліся, вярнулася ў Менск.

MapBox – кампанія з ЗША, якая дае плятформу для стварэньня пэрсаналізаваных мапаў. Цяпер прадуктамі MapBox карыстаюцца каля 300 мільёнаў чалавек.

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт