У Менску прэзэнтавалі факсыміле легендарнай «Крыніцы»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.11.2017 15:47
Мерапрыемства прайшло да 100-годзьдзя з моманту выхаду першага нумару газэты.
Фота: прэс-служба БХД
У Менску ў канфэрэнц-залі гатэлю «Манастырскі» прайшла прэзэнтацыя факсыміле легендарнай газэты «Крыніца» – да 100-годзьдзя з моманту выхаду яе першага нумару, паведаміла прэс-служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.
Выданьне пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі ажыцьцявіла БХД й каманда міжканфэсійнага хрысьціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info.
Падчас сустрэчы прайшоў дабрачынны аўкцыён у падтрымку спадкаемцаў легендарнага выданьня – парталу Krynica.info. Завершылася прэзэнтацыя канцэртам гурта Laudans.
Газэта «Крыніца», заснаваная ў 1917 годзе як партыйнае выданьне хрысьціянскіх дэмакратаў, зь цягам часу ператварылася ў масавы агульнабеларускі СМІ, і выходзіла ў Вільні ажно да 1940 года. Агулам выйшла 768 нумароў газэты.
«Крыніцу» перасьледавалі польскія санацыйныя ўлады й замоўчвалі савецкія.
Газэту рэдагавалі ксёндз Адам Станкевіч, Браніслаў Туронак, Павел Каруза, дзед Зянона Пазьняка Ян.
вс