Грамадзка-культурная арганізацыя «Будзьма!» падрыхтавала чарговы беларускамоўны каляндар на 2018 год. Мы ўжо анансавалі выхад новага календара ад «Будзьма!» з папулярнай сэрыі «Не маўчы па-беларуску!». Аднак на наступны год чакае яшчэ адзін каляндар – «Адрасы БНР. 1918 – 2018», падрыхтаваны адмыслова да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Новы каляндар густоўна аформлены і інфармацыйны – ён зьмяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, зьвязаныя з БНР.
Купалаўскі тэатар, дзе ў сьнежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Ўсебеларускі зьезд, дом купца Мураўёва ў Гародні, дзе месьціўся ўрад БНР пасьля выезду з Менска, будынак Беларускай Місіі ў Рызе. Але ў календары ня толькі Менск. Тут ёсьць Вільня, Коўна, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк.
Кожны з «адрасоў БНР» прэзэнтаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэньнем цяперашняга адрасу, і даўнейшым. Дзякуючы календару любы ахвочы без праблем знойдзе дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі або Васіль Захарка ў Празе.
Склала каляндар гісторык Натальля Гардзіенка, а аздабленьнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

паводле прэс-рэлізу/ав